Густаў VI Адольф
Густаў VI Адольф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gustaf VI Adolf | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Дэвіз | Абавязак вышэй за ўсяго (Plikten framfor allt) | ||||||
Папярэднік | Густаў V | ||||||
Пераемнік | Карл XVI Густаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 лістапада 1882[1][2][…] |
||||||
Смерць |
15 верасня 1973[2][3][…] (90 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бернадоты | ||||||
Бацька | Густаў V[4] | ||||||
Маці | Вікторыя Бадэнская[4] | ||||||
Жонка | Маргарыта Конаўцкая[5][6] і Луіза Маўнтбетэн[5][6] | ||||||
Дзеці | Густаў Адольф[d], Сігвард Бернадот[d], Інгрыд Шведская, Бертыль[d][7], Карл Юхан Бернадот[d][7][5], unnamed daughter Bernadotte[d][7] і stillborn daughter of Sweden[d][7] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | археалогія і батаніка | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Густаў VI Адольф (11 лістапада 1882 — 15 верасня 1973) — кароль Швецыі ў 1950—1973 гг.
Ганаровы член Брытанскай акадэміі (1953).
Старэйшы сын караля Густава V і Вікторыі Бадэнскай. Ад нараджэння насіў тытул герцага Сконскага. Яго першая жонка, Маргарыта Канаўцкая (з 1905) — унучка каралевы Вікторыі, дачка герцага Артура Канаўцкага.
Меў ад яе чатырох сыноў і дачку:
- Густаў Адольф, герцаг Вестэрботэнскі (1906—1947)
- Сігвард (1907—2002),
- Інгрыд (1910—2000), каралева Даніі, жонка Фрэдэрыка IX і маці Маргрэтэ II,
- Бертыль (1912—1997),
- Карл Юхан (1916—2012).
Маргарыта загінула ад заражэння крыві пры аперацыі 1 мая 1920 года, за 30 гадоў да ўступлення Густава на пасад. Другая жонка (з 1923), Луіза Батэнберг (Маўнтбетэн) — цётка герцага Філіпа Эдынбургскага, з 1950 года — каралева Луіза. У другім шлюбе дзяцей не было.
Уступіў на трон ва ўзросце 67 гадоў, выкарыстаў дэвіз: шведск.: Plikten framför allt («Абавязак перш за ўсё»). Падчас праўлення Густава VI пачалася праца па канстытуцыйнай рэформе (новая Канстытуцыя прынята ў 1975 годзе, ужо пасля яго смерці). Як манарх быў вельмі папулярны. Захапляўся археалогіяй і батанікай. Удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях у Кітаі (спецыялізаваўся на кітайскім мастацтве), Грэцыі, Італіі, заснаваў Шведскі інстытут у Рыме. Як батанік, сабраў вялікую калекцыю кветак. Меў бібліятэку ў 80 тысяч тамоў, чытаў.
Памёр ад запалення лёгкіх, пахаваны не ў магільным склепе каралёў у Рыдархольмскай царкве, а ў Хазе. Яго пераемнікам стаў 27-гадовы ўнук Карл XVI Густаў (старэйшы сын Густава Адольфа, герцага Вестэрботэнскага, які загінуў ў 1947 годзе, яшчэ да ўступлення бацькі на трон).
Зноскі
- ↑ а б Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0007/C I/6 (1861-1886), bildid: 00033265_00118 Праверана 27 красавіка 2018.
- ↑ а б Gustav VI Adolf // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Oskar Frederik Vilhelm Olaf Gustaf VI Adolf Bernadotte, King of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Församlingsböcker, SE/SSA/0007/A II a/5 (1871-1890), bildid: 00033252_00008 — С. 5. Праверана 27 красавіка 2018.
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
- ↑ List of Royal Society Fellows 1660-2007 — Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 150.
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
- Памерлі 15 верасня
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Пахаваныя ў лене Стакгольм
- Бернадоты
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Мяча
- Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
- Кавалеры ордэна Залатога руна
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 1 класа
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
- Асобы
- Каралі шведскія
- Археолагі Швецыі
- Кавалеры ордэна Нарвежскага льва
- Ганаровыя члены Брытанскай акадэміі
- Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Памерлі ад пнеўманіі
- Пахаваныя ў Швецыі